Зачыніць X

Д.П.Б.Ч
N.R.M. выдалi новы дыск пад назвай «Д.П.Б.Ч.». Альбом iснуе на вiнiле, на CD i ў лiчбавым фармаце 24/48 на флэшцы. Альбом быў запicаны ўласнымi сiламi на ўласны кошт. Гэта сёмы студыйны альбом гурта пасьля амаль шасцiгадовага перапынку. Песьнi з альбому выконвалiся на замежных фэстывалях. Гурт N.R.M. прыняў удзел у супольным арт-праэкце зь вядомым польскiм мастаком Паўлам Альтхамэрам. У межах праэкту была напiсана песьня «Прамень», польскiм рэжысэрам Яцэкам Ташакоўскiм зьняты вiдэа-клiп (https://www.youtube.com/watch?v=nteuP1u4yGI ), адбылiся мастацкiя акцыi ў Мiнску, Люблiне, Жэшуве i Гдынi (https://www.youtube.com/watch?v=un9jke9cu2U ). Супольны арт-праэкт N.R.M. i Паўла Альтхамэра ўдзельнiчаў у Бэрлiнскiм бiенале сучаснага мастацтва (http://premierartscene.com/magazine/7th-berlin-bienna..). ў межах Жэшуўскага фэстывалю «Эўрапейскі Стадыён Культур» / «Europejski Stadion Kultury 2013» песьня «Прамень» была выканана з адным з найпапулярнейшых польскiх рок-гуртоў «Myslovitz» (https://www.youtube.com/watch?v=thfuSP6nyXE ). Вэрсiя гуральскай народнай песьнi «Кузьнiчка» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным туры Эуравiзiя-2012. Песьня «Ты маўчыш, я маўчу» была напiсана, як жэст салiдарнасцi з «Аўтарадыё». (https://www.youtube.com/watch?v=52aCq886-dc).